Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Візу ў ЗША не далі кожнаму пятаму беларусу, які па яе зьвярнуўся


У 2019 годзе ЗША адмовілі ў турыстычнай візе 22% беларусаў, якія па яе зьвярнуліся. Зьвесткі апублікаваў Дзярждэпартамэнт ЗША.

Які адсотак адмоваў у краінах-суседках?

  • 2,7% у Польшчы;
  • 15,19% у Расеі;
  • 45,06% ва Ўкраіне;
  • 18% у Латвіі і Літве.

Адмаўлялі ў візе ўсім грамадзянам Паўночнай Карэі, Фэдэратыўным Штатам Мікранэзіі, Палаў.

Найчасьцей адмаўлялі ў візе людзям з пашпартам Самалі, легальна паехаць у ЗША з турыстычнай візай мог толькі 1 з 5, што падалі заяўку.

0% адмоваў мелі грамадзяне Ліхтэнштайну і Заходняй Сахары. Колькі чалавек падавалі на турыстычную візу ЗША ў гэтых краінах, не паведамляецца.

Найменшы адсотак адмоваў мелі жыхары Аргентыны, Кіпру, Папуа —Новай Гвінэі, Салямонавых выспаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG