Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Продажы зброі ў сьвеце вырасьлі на 4,6% — SIPRI


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Стакгольмскі міжнародны інстытут дасьледаваньняў праблем міру (SIPRI) 9 сьнежня апублікаваў справаздачу, у якой гаворыцца, што продажы зброі ва ўсім сьвеце ў 2018 годзе вырасьлі на 4,6% у параўнаньні з папярэднім годам.

У той жа час з 2002 года агульны аб’ём ваенных продажаў вырас на 47%.

Продаж узбраеньня і ваенных паслуг сотняй найбуйнейшых кампаній сэктара (без уліку такіх у Кітаі) у 2018 годзе склаў 420 мільярдаў даляраў, падкрэсьліваюць экспэрты.

Доля амэрыканскіх кампаній у сотні лідэраў складае 59%, расейскіх — 8,6%, брытанскіх — 8,4%, францускіх — 5,5%. Усяго ў сотню кампаній-прадаўцоў зброі ўвайшлі 27 эўрапейскіх кампаній.

Агульны абʼём продажаў зброі амэрыканскіх кампаній у рэйтынгу склаў 246 мільярдаў даляраў.

«Амэрыканскія кампаніі рыхтуюцца да новай праграмы мадэрнізацыі ўзбраеньняў, якая была абвешчаная ў 2017 годзе прэзыдэнтам Трампам», — заявіў дырэктар праграмы «Узбраеньне і ваенныя выдаткі» SIPRI Од Флеран.

У той жа час продаж расейскай зброі застаецца стабільнай, гаворыцца ў справаздачы.

«Гэты рост тлумачыцца ня толькі высокім попытам на ўнутраным расейскім рынку, але і ростам экспарту, у прыватнасьці, зэнітных ракетных комплексаў С-400», — заявіла экспэрт SIPRI Аляксандра Кіумава.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG