Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Facebook аштрафавалі ў Вугоршчыне на 4 мільёны даляраў за падман карыстальнікаў


Вугорскае агенцтва ў пытаньнях канкурэнцыі аштрафавала Facebook на 4 мільёны даляраў.

У агенцтве заявілі, што кампанія ўвяла ў зман сваіх карыстальнікаў у Вугоршчыне, сьцьвярджаючы, што яе паслугі зьяўляюцца бясплатнымі, піша Bloomberg.

Гэта найбуйнейшы ў гісторыі Вугоршчыны штраф, зьвязаны з пытаньнем абароны правоў спажыўцоў.

Як адзначаецца ў паведамленьні, Facebook зьмясьціў на сваёй галоўнай старонцы і ў даведачным цэнтры слоганы «Бясплатна і кожны можа далучыцца», чым заявіў, што яго паслугі зьяўляюцца бясплатнымі (слоганы былі на сайце Facebook з 2010 па 23 кастрычніка 2019 году). Аднак у вугорскім агенцтве лічаць, што хоць людзі і ня плацяць грошай за карыстаньне сацсеткай, яны «заплацілі» тым, што Facebook зьбіраў і выкарыстоўваў іх пэрсанальныя зьвесткі. У далейшым дзякуючы сабранаму сацсетка магла прадаваць рэклямныя магчымасьці сваім кліентам.

Агенцтва заявіла, што паведамленьне аб бясплатным выкарыстаньні Facebook «адцягвае ўвагу спажыўцоў» ад кампэнсацыі, якую яны забясьпечваюць кампаніі, даючы свае пэрсанальныя зьвесткі.

Раней амэрыканскія ўлады аштрафавалі Facebook на рэкордныя за 5 мільярдаў даляраў за дапушчэньне масавай уцечкі асабістых дадзеных карыстальнікаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG