Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад Баранавічамі грузавы вагон сышоў з рэек, перакуліўся


Фота відавочца, «Наш край»

На пад’яздных рэйках Дарожна-будаўнічага ўпраўленьня №22 блізу станцыі Грыцавец, што пад Баранавічамі, у першай палове дня 6 сьнежня грузавы вагон сышоў з рэек і перакуліўся, піша «Наш край».

Ніхто не пацярпеў. Здарэньне адбылося ў час, калі рабочыя праводзілі разгрузку таварнага саставу, нагружанага адсевам друзу. Па факце здарэньня пачалася праверка.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG