Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Савудаўскі курсант застрэліў трох амэрыканскіх вайскоўцаў


База ВМС ЗША Пэнсакола
База ВМС ЗША Пэнсакола

Тры чалавекі загінулі, сямёра параненых былі дастаўленыя ў шпіталі ў выніку страляніны на базе Ваенна-марскіх сіл ЗША «Пэнсакола» ў Флорыдзе, паведамляе Associated Press. Сярод забітых быў і сам нападнік .

Як паведамляе АP, устаноўленая асоба нападніка. Яго імя пакуль не называецца, аднак вядома, што гэта — курсант лётнай школы, выхадзец з Савудаўскай Арабіі. Ня выключаецца, што гаворка ідзе пра тэракт.

Страляніна адбылася праз два дні пасьля інцыдэнту на базе ВМС ЗША ў Пэрл-Гарбары. Тады матрос забіў двух цывільных спэцыялістаў і параніў яшчэ аднаго, а затым пакончыў з сабой.

  • База Пэнсакола выкарыстоўваецца для стартавых трэніровак усіх пілётаў ВМС, Корпусу марской пяхоты і Берагавой аховы. Акрамя таго, там базуецца пілятажная група ВМС ЗША, вядомая як «Блакітныя анёлы».
  • Пэрсанал базы — 23 400 чалавек, у тым ліку 16 тысяч вайскоўцаў і каля 7 з паловай тысяч цывільных спэцыялістаў, паведамляе яе сайт. На яе тэрыторыі разьмешчаны Нацыянальны музэй марской авіяцыі ЗША.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG