Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ашмянскага міліцыянта знайшлі мёртвым у ягонай машыне


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Каля 20 гадзінаў 5 сьнежня ў асабістай машыне знайшлі цела супрацоўніка Ашмянскага РАУС, піша БелТА. Мужчыну было 34 гады.

Хто знайшоў цела, дзе і ў якіх абставінах гэта было, не ўдакладняецца. Але пакуль УУС Горадзенскага аблвыканкаму мяркуе, што «сьмерць ня мае крымінальнага характару і не зьвязаная з выкананьнем службовых абавязкаў. Цяпер праводзіцца праверка, прызначаная судова-мэдычная экспэртыза.

Паводле Telegram-каналу Nexta, які паведаміў пра здарэньне за 4 гадзіны да БелТА, памерлы — апэратыўны ўпаўнаважаны Ашмянскага РАУС Аляксандар Ж. Паводле непацьверджаных зьвестак каналу, машына памерлага была насупраць аддзяленьня міліцыі, дзе мужчына працаваў. Канал сьцьвярджае, што папярэдне «гаворка ідзе пра суіцыд».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG