Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Высланаму зь Беларусі ўдзельніку акцыі пратэсту ў Маскве вынесьлі прысуд


Нікіта Чырцоў
Нікіта Чырцоў

Цьвярскі суд у Маскве 6 сьнежня прысудзіў Нікіту Чырцова да года калёніі за прымяненьне няшкода для жыцьця і здароўя​ гвалту да паліцэйскага падчас дэманстрацыі ў Маскве 27 ліпеня.

Па вэрсіі сьледзтва, падчас пратэстаў Чырцоў штурхнуў сілавіка ў грудзі, чым нанёс яму фізычны боль. Пракурор патрабаваў для Чырцова тры гады рэальнага тэрміна ў калёніі.

Чырцоў віны не прызнаў, пры гэтым сам паліцэйскі Юрый Міхалёнак 12 лістапада заявіў у судзе, што «як такога болю не адчуваў» і гатовы пайсьці на прымірэньне.

У жніўні Чырцова затрымалі ў Беларусі па запыце Расеі і выслалі на радзіму. Адвакаты прасілі вызваліць яго з-пад варты да суда, бо расьсьледаваньне ўжо завершана, і абвінавачаны ніяк ня зможа паўплываць на ўдзельнікаў працэсу. Але пракуратура настойвала на арышце маладога чалавека.

Пратэсты ўлетку Маскве былі зьвязаныя з тым, што выбаркам расейскай сталіцы не дапусьціў да выбараў у Масгардуму больш за два дзясяткі незалежных кандыдатаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG