Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп прыгразіў пазбавіць гандлёвых прэфэрэнцый краіны NATO, якія не павялічваюць абаронных выдаткаў


Дональд Трамп на саміце NATO у Парыжы, 4 сьнежжня 2019 году
Дональд Трамп на саміце NATO у Парыжы, 4 сьнежжня 2019 году

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ЗША могуць распачаць «захады ў гандлі» супраць краінаў NATO, якія ня робяць дастатковага ўнёску ў абаронны бюджэт альянсу, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Трамп сказаў пра гэта падчас абеду са сталымі прадстаўнікамі дзяржаваў, якія ўваходзяць у Раду Бясьпекі ААН, 5 сьнежня ў Белым доме. Паводле прэзыдэнта ЗША, многія краіны NATO паступова набліжаюцца да ўзроўню абаронных выдаткаў на ўзроўні 2 адсоткаў ад ВУП, а «некаторыя не такія ўжо і блізкія» да гэтага ўзроўню.

«І мы можам зрабіць захады, якія маюць дачыненьне да гандлю. Гэта несумленна: яны атрымліваюць абарону ад ЗША і не павялічваюць выдаткаў», — сказаў Трамп, назваўшы такія краіны «няплатнікамі».

«Я сказаў некаторым людзям пра тое, што яны няплатнікі. Ня ўсім гэта можа спадабацца... Немагчыма казаць гэта ў занадта ветлівай форме, таму што ў адваротным выпадку яны будуць паводзіць сябе сапраўды гэтаксама, як і апошнія 15 гадоў... Два адсоткі — шчыра кажучы, гэта ня так ужо і шмат».

Падчас саміту NATO ў Парыжы прэзыдэнт ЗША некалькі разоў заклікаў саюзьнікаў павялічыць свой унёсак у абаронны бюджэт альянсу. Напярэдадні саміту ў Лёндане, прымеркаванага да 70-годзьдзя вайсковага саюзу, генсакратар NATO Енс Столтэнбэрг заявіў аб павелічэньні абаронных выдаткаў альянсу. У 2020 годзе яны складуць 130 мільярдаў даляраў, а ў 2024-м — 400 мільярдаў.

Ацэньваючы вынікі саміту ў цэлым, Трамп назваў яго «абсалютна пасьпяховым». На думку прэзыдэнта ЗША, NATO знаходзіцца ў «вельмі добрай форме», а стасункі ЗША зь іншымі краінамі «сапраўды цудоўныя».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG