Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Супрацоўнікам «Беларуськалія» прапанавалі сысьці на калядныя вакацыі


«Беларуськалій» у Салігорску, ілюстрацыйнае фота

Ад 31 сьнежня да 7 студзеня супрацоўнікаў «Беларуськалія» адпраўляюць у адпачынак за свой кошт, піша Tut.by са спасылкай на ананімнага чытача. Кіраўніцтва прадпрыемства тлумачыць: на гэтым тыдні толькі два працоўныя дні, і хто хоча, можа ўзяць замест іх выходныя, каб адпачываць на Новы год і Раство безь перапынку.

Паводле крыніцы Tut.by, адпачываць будуць каля 95% супрацоўнікаў. Крыніца зьвязвае гэта з тым, што прадпрыемства пакуль не аформіла кантракты па збыту руды.

«Атрымоўваецца, працаваць няма сэнсу: няма кантрактаў — няма збыту, прасьцей адправіць гэтых людзей адпачываць, а тое пасьля ня будзе чым плаціць заробак плаціць».

Крыніца кажа, што за час яго працы на прадпрыемстве (не ўдакладняецца які) браць адпачынак за свой рахунак супрацоўнікам не прапаноўвалі, а падчас канфлікту з «Уралкаліем» плацілі 2/3 акладу.

Памочнік генэральнага дырэктара «Беларуськалія» Вадзім Шумак сьцьвярджае, што прадпрыемства ня будзе прымусова адпраўляць супрацоўнікаў у адпачынак за свой рахунак. На тыдні 30 сьнежня — 5 студзеня толькі два працоўныя дні, і хто хоча, можа ўзяць замест іх выходныя, каб адпачываць на Новы год і Раство безь перапынку.

Паводле графіку працы ў вытворчасьці задзейнічаюць супрацоўнікаў, якія ня хочуць адпачываць з 31 па 7 лістапада. Аплочвацца будуць толькі адпачынкі па графіку ці дадатковыя выходныя па калектыўнай дамове, калі на гэта ёсьць падставы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG