Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З прэзыдэнцкай гонкі ў ЗША выбыў ужо другі прэтэндэнт ад пачатку тыдня


Камала Харыс
Камала Харыс

Сэнатар ад штата Каліфорнія Камала Харыс у аўторак завершыць сваю прэзыдэнцкую перадвыбарчую кампанію, паведаміла крыніца ў яе перадвыбарным штабе.

Гарыс не ўдалося набраць дастатковай падтрымкі ў ключавых штатах, хоць на пачатковых этапах яна паказвала добрыя вынікі ў апытаньнях.

«Я падвяла вынікі, паглядзела на сытуацыю з усіх бакоў і за апошнія дні прыйшла да аднаго з самых складаных рашэньняў у сваім жыцьці, — паведаміла Харыс у электроннай рассылцы для сваіх прыхільнікаў. — Маёй прэзыдэнцкай кампаніі проста не хапае фінансавых рэсурсаў, неабходных, каб працягваць».

Па словах ананімных крыніцаў, у аўторак днём Харыс пагутарыла з супрацоўнікамі свайго перадвыбарчага штаба па канфэрэнц-сувязі, паведаміўшы іх аб сваім рашэньні.

55-гадовая Харыс пазыцыянавала сябе як кандыдата-аб’яднальніка, здольнага апэляваць як да маладых прагрэсіўных выбарнікаў, так і да больш умераных.

Пасьля ўпэўненага выступу на чэрвеньскіх дэбатах яе рэйтынг дасягнуў двухзначных паказьнікаў, аднак у апошнія месяцы яна выбылі зь ліку фаварытаў, а таксама моцна адстала ад канкурэнтаў па колькасьці сабраных сродкаў.

Па словах крытыкаў, падзеньне папулярнасьці Харыс зьвязанае зь яе няўменьнем выразна фармуляваць палітычную праграму, а таксама з незадаволенасьцю выбарнікаў з нагоды яе нападак на аднаго з апанэнтаў — былога віцэ-прэзыдэнта Джо Байдэна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG