Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Паўночнай Карэі адкрылі горад — «узор сучаснай цывілізацыі». ФОТА


У Паўночнай Карэі адбылася афіцыйная цырымонія адкрыцьця новага горада Самчжыён, які ўлады называюць «узорам сучаснай цывілізацыі», піша BBC.

«Пад гучныя воклічы» Ура! «прагрымеў сьвяточны салют і былі запушчаны паветраныя шары, якія ўпрыгожылі неба павятовага цэнтра Самчжыёна», — паведаміла Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва Карэі (ЦТАК).

У горадзе, здольным зьмясьціць 4 тыс. сем’яў, былі пабудаваныя новыя кватэрныя дамы, гарналыжная траса, стадыён і многае іншае.

Аднак ёсьць сьведчаньні таго, што для ўзьвядзеньня гэтага ўзорна-паказальнага горада выкарыстоўваўся прымусовую працу.

Самчжыён ня быў узьведзены з нуля, на гэтым месцы ўжо быў горад. Некаторыя будынкі перабудавалі, а некаторыя былі цалкам зьнесены, а на іх месцы зьявіліся новыя

Незразумела, ці пераехаў хто-небудзь ужо ў Самчжыён. Раней у ім былі жыхары, але дакладная іх колькасьць невядомая.

Паўночнакарэйскія ўлады прадставілі краіне гэта горад як мадэль, якой павінны пераймаць іншыя населеныя пункты.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG