Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Алматы жанчына выдавала сябе за судзьдзю і выносіла фальшывыя прысуды


Пракуратура Алматы ў Казахстане паведаміла, што ў горадзе некаторы час працаваў фальшывы суд. Яго арганізавала прадпрымальная жанчына, стварыўшы таварыства «Міжнародны арбітражны суд «Адылет».

Жанчына абвясьціла сябе судзьдзёй і выносіла рашэньні ад імя Рэспублікі Казахстан па адміністрацыйных, крымінальных і грамадзянскіх справах, прычым афармляла іх на фірменным судовым блянку зь дзяржаўным гэрбам і іншымі рэквізытамі.

«Гэтымі незаконнымі судовымі актамі яна пазбаўляла грамадзян правоў кіроўцы, спаганяла зь іх сумы, спрабавала вызваліць асоб са сьледчага ізалятара і іншае», – гаворыцца ў паведамленьні гарадзкой пракуратуры.

Таварыства ўжо ліквідавана, а ў дачыненьні да ілжэсудзьдзі заведзена крымінальная справа. Па артыкуле 390 КК Казахстана »Самавольнае прысваеньне званьня прадстаўніка ўлады« ёй пагражае да пяці гадоў пазбаўленьня волі, таксама на яе заведзеная справа па артыкуле 201 («Парушэньне рэчавых правоў на зямлю»).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG