Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФБР лічыць FaceApp пагрозай для будучых выбараў у ЗША


ФБР лічыць любыя мабільныя праграмы, распрацаваныя ў Расеі, такія як фотарэдактар FaceApp, «патэнцыйнай контарразьведвальнай пагрозай». Пра гэта гаворыцца ў лісьце сэнатару Чаку Шумэру ў адказ на яго запыт пра FaceApp.

ФБР зрабіла свае высновы на падставе дадзеных, якія зьбірае FaceApp, а таксама ўмоў іх выкарыстаньня — карыстальнік адкрывае распрацоўнікам доступ адразу да ўсіх фота ў сваім тэлефоне. Прадстаўніца ФБР Джыл Тайсан паказала на магчымасьць расейскіх спэцслужбаў атрымліваць зьвесткі з сэрвэраў ўнутры ЗША без звароту да інтэрнэт-правайдэраў.

ЗША не выключаюць, што Масква можа выкарыстаць FaceApp для збору інфармацыі аб амэрыканскіх палітыках і ўмяшаньня ў будучыя адбыцца выбары. У ФБР паабяцалі прыняць меры, калі гэта пацьвердзіцца.

У ліпені 2019 года папулярнасьць праграмы для апрацоўкі фатаграфій FaceApp рэзка ўзрасла ва ўсім сьвеце. Тады сэнатар Чак Шумэр папрасіў спэцслужбы праверыць яго ў сувязі з рызыкамі для нацыянальнай бясьпекі ЗША.

Расейскія стваральнікі праграмы сьцьвярджалі, што не выкарыстоўваюць асабістыя дадзеныя карыстальнікаў бязь іх згоды. Большая частка фотаздымкаў, паводле кампаніі-распрацоўніка, выдаляецца з сэрвэру на працягу 48 гадзін. Там таксама запэўнілі, што дадзеныя карыстальнікаў не перадаюцца іншым асобам або арганізацыям.

Праграма FaceApp зьявілася ў 2017 годзе. Яна распрацавана на аснове штучнага інтэлекту і дазваляе карыстальнікам зьмяняць свае фатаграфіі. Можа дадаць ўсьмешку, «састарыць» твар, зьмяніць колер валасоў ці зрабіць так, каб карыстальнікі на фота выглядалі прадстаўнікамі іншага полу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG