Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іране пры разгоне масавых пратэстаў забітыя сотні чалавек


На месцы, дзе быў здушаны пратэст, горад Марыван ў іранскім Курдыстане.
На месцы, дзе быў здушаны пратэст, горад Марыван ў іранскім Курдыстане.

У Іране 208 чалавек забітыя ў ходзе акцый пратэсту супраць падвышэньня цэнаў на паліва, заявіла 2 сьнежня праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя». Заходнія крыніцы папярэджваюць, што ахвяр, верагодна, больш. Амэрыканскае выданьне The New York Times піша пра 450 забітых.

Масавыя акцыі пратэсту пачаліся ў Іране 15 лістапада пасьля абвешчанага ўрадам росту цэнаў на паліва на 200 адсоткаў. Першыя акцыі былі здушаныя паліцыяй, адначасова іранскія ўлады на тыдзень амаль цалкам заблякавалі доступ да інтэрнэту.

Дырэктар дасьледчага аддзелу «Міжнароднай Амністыі» на Блізкім Усходзе заявіў, што іранскія сілы бясьпекі пачалі жахлівую апэрацыю па забойстве сваіх суграмадзян, і заклікаў міжнародную супольнасьць дамагацца асуджэньня асоб, адказных за кровапраліцьце.

Праваабаронцы заяўляюць, што на відэазапісах, правераных «Міжнароднай Амністыяй», відаць стральбу па бяззбройных людзях. Паведамляецца, што сваякі ахвяр атрымалі папярэджаньне не кантактаваць з журналістамі і не праводзіць пахавальныя цырымоніі па сваіх забітых сваяках.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG