Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэлосі: Кангрэс ЗША будзе змагацца з глябальным пацяпленьнем


Удзельнікі канфэрэнцыі ААН па зьмене клімату ў Мадрыдзе, 2 сьнежня 2019
Удзельнікі канфэрэнцыі ААН па зьмене клімату ў Мадрыдзе, 2 сьнежня 2019

Сьпікерка Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Нэнсі Пэлосі, выступаючы ў Мадрыдзе на міжнароднай канфэрэнцыі па праблеме зьмены клімату, заявіла, што Кангрэс па-ранейшаму застаецца прыхільнікам барацьбы з глябальным пацяпленьнем, нягледзячы на рашэньне прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа вывесьці краіну з Парыскага пагадненьня па клімаце.

Паводле Пэлосі, у цяперашняга пакаленьня ёсьць маральная адказнасьць перад будучымі пакаленьнямі за стан плянэты.

У дэлегацыі Кангрэсу, якую ўзначальвае сьпікерка, — толькі дэмакраты. Трамп ня раз скептычна выказваўся пра пагрозы, якія нясе зьмяненьне клімату, называючы іх перабольшанымі. Большасьць рэспубліканцаў падтрымліваюць прэзыдэнта ў гэтым пытаньні.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG