Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На МКАД-2 агароджа прайшла скрозь машыну і забіла кіроўцу

абноўлена

Фота: t.me/pressmvd
Фота: t.me/pressmvd

На аўтадарозе М14 у Менскім раёне 2 сьнежня 49-гадовы кіроўца машыны Renault Megane Scenic наехаў на агароджу. Мэталічная канструкцыя ўвайшла ў салён аўто і выйшла праз крышку багажніка (заднюю дзьверцу), піша прэс-сакратарка МУС Вольга Чамаданава.

Мэталічная канструкцыя нанесла цялесныя пашкоджаньні кіроўцу, ён памёр на месцы здарэньня, не прыйшоўшы ў прытомнасьць.

Фота: t.me/pressmvd
Фота: t.me/pressmvd

На месца здарэньня прыехалі супрацоўнікі ДАІ, МНС, сьледчыя, экспэрты і мэдыкі. Ратаўнікі дэблякавалі кіроўцу.

Акалічнасьці і прычыны аварыі высьвятляюцца.

Усталяваньне агароджаў рэглямэнтуе ГОСТ 33128-201. Паводле першага патрабаваньня бясьпекі, «Агароджы мусяць быць бясьпечнымі для транспартнага сродку, яго кіроўцы і пасажыраў, а таксама пешаходаў на тратуарах». Патрабаваньні бясьпекі лічацца выкананымі, калі пры выпрабаваньні агароджы, у салён не траплялі яе дэталі.

На завяршэньне рэканструкцыі МКАД-2 Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця выдаткаваў крэдыт памерам 42 мільёнаў эўра.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG