Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Екацярынбургу арыштавалі падазраваных у забойстве хлопчыка зь Беларусі


Іван Казанцаў, якога падазраюць у забойстве 9-гадовага сына, у судзе ў Екацярынбургу, 2 сьнежня 2019

У Екацярынбургу арыштавалі дваіх падазраваных у справе аб забойстве дзевяцігадовага хлопчыка зь Беларусі. СМІ называюць іх удзельнікамі сэкты «Вучні Хрыста». Адзін з арыштаваных — бацька забітага.

Бі-Бі-Сі паведамляе, што пад варту ўзялі 48-гадовую Земфіру Гайнуліну, якую мясцовыя СМІ называюць кіраўніцай сэкты, а таксама бацьку забітага дзіцяці — Івана Казанцава. Абаіх абвінавачваюць у забойстве з абцяжарваючыми абставінамі.

Маці хлопчыка — грамадзянка Беларусі, бацька — грамадзянін Расеі.

Паводле СМІ, у Екацярынбург бацькі з 9-гадовым дзіцём прыехалі 4 кастрычніка. Дзіця загінула 5 лістапада. Аднак пра забойства стала вядома 26 лістапада. Сьледчыя выявілі цела дзіцяці, якое было загорнутае ў прасьціну і закапанае ў зямлю. Прычынай сьмерці хлопчыка стала мэханічная асфіксія ад закрыцьця дыхальных шляхоў.

Пводле зьвестак інтэрнэт-рэсурсу Znak.com, прычынай сьмерці сталі гвалтоўныя дзеяньні з боку бацькі. Бацькі загінулага дзіцяці зьвярнуліся да Гайнулінай з просьбай ажывіць дзіця. Пасьля таго, як «уваскрашэньне» не ўдалося, бацькі схавалі цела ў лесапаркавай зоне недалёка ад дома, дзе яны здымалі кватэру.

Паводле сьледзтва, матыў забойства — «асабістая непрыязнасьць». Маці хлопчыка, паводле афіцыйнай вэрсіі, сама прыйшла да сьледчага і была дапытаная ў якасьці сьведкі, а пазьней яе абвінавацілі ў дапамозе пры забойстве.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG