Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бэрліне абрабавалі музэй Штазі


Музэй Штазі ў Бэрліне месьціцца ў будынку, у якім раней была штаб-кватэра гэтай службы бясьпекі
Музэй Штазі ў Бэрліне месьціцца ў будынку, у якім раней была штаб-кватэра гэтай службы бясьпекі

Музэй Штазі ў Бэрліне, дзе захоўваюцца экспанаты, зьвязаныя з тайнай паліцыяй былой ГДР, стаў ахвярай рабаўніцтва.

Голас Амэрыкі адзначае, што аб рабаўніцтве прадстаўнікі нямецкіх уладаў паведамілі 1 сьнежня. Рабаўнікі праніклі ў музэй праз акно на першым паверсе, «разабралі некалькі вітрын, скралі мэдалі і каштоўнасьці», гаворыцца ў заяве паліцыі.

Злачынства было зьдзейсьнена праз некалькі дзён пасьля дзёрзкага рабаваньня дрэздэнскага музэя Grünes Gewölbe. Справакаваўшы частковае адключэньне электраэнэргіі, злодзеі праніклі ў дрэздэнскі музэй праз акно і скралі бясцэнныя ювэлірныя ўпрыгожаньні 18-га стагодзьдзя, уключна са знакамітым «Белым брыльянтам» вагой 49 каратаў з калекцыі саксонскага курфюрста Аўгуста Моцнага.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG