Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Наваполацку легкавік сутыкнуўся з аўтобусам. Адзін пасажыр памёр


Раніцай 30 лістапада 26-гадовы кіроўца Peugeot 406 сутыкнуўся з аўтобусам МАЗ, піша ДАІ Віцебскай вобласьці. Пасажыр, які знаходзіўся на заднім сядзеньні машыны памёр. Кіроўцу Peugeot і яшчэ аднаго пасажыра шпіталізавалі з цялеснымі пашкоджаньнямі.

Паводле ДАІ, кіроўца легкавіка ехаў па сярэдняй паласе, але ня ўлічыў бясьпечную хуткасьць з улікам асаблівасьцяў і стану сваёй машыны. Аўтобус жа спыніўся на скрыжаваньні спыніўся перад трамвайнымі шляхамі на патрабаваньне дарожнага знаку «Рух без прыпынку забаронены».

ДАІ шукае відавочцаў здарэньня ці людзей, якія валодаюць нейкай інфармацыяй. Іх просяць зьвярнуцца па тэлефонам 8-0212-58-44-44, +37529-621-44-44, +37529-721-44-44 ці 102.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG