Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На 102 годзе жыцьця памёр самы стары былы кіраўнік дзяржавы


Рональд Рэйган і Ясухіра Накасонэ, 1986 год
Рональд Рэйган і Ясухіра Накасонэ, 1986 год

Былы прэм’ер-міністар Японіі Ясухіра Накасонэ памёр 28 лістапада ва узросьце 101 года.

Накасонэ ўзначальваў японскі ўрад з 1982 па 1987 год і ўсталяваў шчыльныя сяброўскія адносіны з прэзыдэнтам ЗША Рональдам Рэйганам і прэмʼер-міністрам Вялікабрытаніі Маргарэт Тэтчэр.

Накасонэ таксама заяўляў, што ў выпадку вайны ён зробіць Японію непераможным «авіяносцам» для амэрыканскіх сіл, каб перамагчы савецкія ВМС.

Ясухіра Накасонэ нарадзіўся 27 траўня 1918 года ў невялікім горадзе Такасакі (прэфэктура Гума). Ён узначальваў сьпіс доўгажыхароў сярод дзеючых або былых кіраўнікоў дзяржаў. Цяпер гэты неафіцыйны тытул перайшоў да былога прэмʼер-міністру Рэспублікі Карэя 100-гадовага Хен Сын Джона, які займаў прэмʼерскі пост з 1992 па 1993 год.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG