Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Казахстана падпісаў закон аб звальненьні міністраў, губэрнатараў і мэраў за карупцыю падначаленых


Касым-Жамрат Такаеў
Касым-Жамрат Такаеў

Прэзыдэнт Казахстана Касым-Жамрат Такаеў падпісаў папраўкі ў закон аб дзяржаўнай службе і супрацьдзеяньні карупцыі. Яны ўводзяць пэрсанальную адказнасьць чыноўнікаў-кіраўнікоў, у тым ліку міністраў, губэрнатараў, за карупцыю іх падначаленых.

Як растлумачыў першы намесьнік кіраўніка Антыкарупцыйнай службы Алжас Бектэнаў, цяпер усё «палітычныя дзяржаўныя служачыя» будуць абавязаныя на працягу 10 дзён (пасьля ўступленьня прысуду ў сілу) падаваць у адстаўку, калі іх непасрэдныя падначаленыя зробяць карупцыйнае злачынства і суд прызнае іх у гэтым вінаватымі.

Бектэнаў са свайго боку заявіў, што з прыняцьцем новага закона ў Казахстане надыходзіць «новы этап процідзеяньня карупцыі».

Праваабарончая арганізацыя Transparency International адзначае высокі ўзровень карупцыі ў Казахстане, адносячы краіну да «чырвонай зоны».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG