Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Загінулых ад землятрусу ў Альбаніі налічылі ўжо больш за 20, пацярпелі сотні чалавек


Альбанцы назіраюць за разборам завалаў ад землятрусу ў Дурэсе
Альбанцы назіраюць за разборам завалаў ад землятрусу ў Дурэсе

У ноч на 26 лістапада ў Альбаніі адбыўся землятрус магнітудай у 6,4 бала. Спачатку паведамлялася пра чатырох загінулых. Цяпер жа Deutche Welle піша пра прынамсі 22, CNN — пра прынамсі 23 загінулых.

Агулам пацярпелі больш як 600 чалавек па ўсёй краіне. Улады кажуць, што ратавальныя апэрацыі «вельмі складаныя». У Альбаніі, а таксама ў суседнім Косаве, 27 лістапада абвешчанае днём жалобы.

Разбор завалаў у Дурэсе
Разбор завалаў у Дурэсе

Эпіцэнтар прыйшоўся на партовы горад Дурэс, што ў 36 км ад сталіцы Тыраны. Землятрус магнітудай 6,4 бала адбыўся зранку, калі большасьць людзей спала. Пасьля асноўных штуршкоў прайшлі наступныя — афтэршокі, адзін зь якіх дасягаў магнітуды ў 5,3 бала.

Лёс шматлікіх людзей невядомы — нехта можа застацца жывым пад заваламі.

Паводле мясцовых СМІ, адзін з загінулых спрабаваў уратавацца, выскачыўшы з вакна будынку, іншая загінулая захіліла сваім целам унука, якога ўдалося ўратаваць.

У верасьні па Альбаніі ўжо ўдарыў адзін землятрус — той называлі наймацнейшым за 30 гадоў, але тады штуршкі былі магнітудай толькі ў 5,6–6 балаў. Тады пацярпелі каля 100 чалавек, пра загінулых не паведамлялася. Цяперашні землятрус называюць наймацнейшым за 40 гадоў.

Зруйнаваны будынак у Тыране
Зруйнаваны будынак у Тыране

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG