Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кожны другі малады расеец хацеў бы зьехаць з краіны. Гэта рэкорд за 10 гадоў


З Расеі хацелі б эміграваць 53% грамадзян ва ўзросьце ад 18 да 24 гадоў. Гэта максымальны паказчык з красавіка 2009 году, вынікае з дадзеных новага справаздачы расейскага «Левада-Цэнтру».

«Калі казаць пра пачуцьці, якія ўзмацніліся ў апошні час, то часьцей сустракаецца разгубленасьць (17% супраць 10% сярод тых, хто не задумваўся) і сорам за тое, што адбываецца ў краіне (18% супраць 11%). Пры гэтым у дадзенай групе рэспандэнтаў ў меншай ступені ёсьць надзея на будучыню (27% супраць 37%)», — гаворыцца ў справаздачы «Левада-Цэнтру».

Увосень 2018 году «Левада-Цэнтар» праводзіў дасьледаваньне, як маладыя жыхары буйных гарадоў Беларусі, Расеі і Ўкраіны бачаць сваю будучыню. У апытаньні бралі ўдзел па адной тысячы чалавек ад 18 да 35 гадоў з кожнай краіны. Тады беларусы часьцей за суседзяў хацелі б зьехаць за мяжу на сталае пражываньне — такіх было 59 працэнтаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG