Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У дзіцячай «Эўравізіі» перамагла прадстаўніца Польшчы. Беларуска — на 11-м месцы


Прадстаўніца Польшчы Вікторыя Габар стала пераможцай міжнароднага песеннага конкурсу «Дзіцячая Эўравізія-2019», фінал якога прайшоў у польскім горадзе Глівіцэ.

Па выніках галасаваньня прафэсійнага журы і гледачоў Вікторыя Габар набрала 278 балаў за песьню Superhero. Гэта ўжо другі год запар, калі Польшча перамагае ў конкурсе дзіцячай Эўравізіі.

На другім месцы прадстаўнік Казахстану — 278 балаў, на трэцім — Гішпаніі (212 балаў). Беларуска Лізавета Місьнікава зь песьняй «Пепельный» набрала 92 балы і 11-е месца.

Сёлета за перамогу змагаліся дзеці і падлеткі з 17 краінаў Эўропы, а таксама з Аўстраліі і Казахстану. Пераможцу на «Эўравізіі» вызначаюць, падсумоўваючы вынікі галасаваньня гледачоў і выбару нацыянальнага журы ад кожнай з краінаў-удзельніц.

Нацыянальнае журы паставіла на першае месца Казахстан — 148 балаў, на другое Польшчу (112), на трэцяе Гішпанію (108). За прадстаўніцу Беларусі галасавалі Італія (10 балаў), Ірляндыя (7), Аўстралія, Гішпанія і Армэнія (6), Францыя і Мальта (3), Польшча (2) і Нідэрлянды (1), агулам яна атрымала 44 балы.

Гледачы паставілі на першае месца Польшчу — 166 балаў, на другое Гішпанію (104), на трэцяе Нідэрлянды (81). Ад гледачоў Беларусь атрымала 48 балаў.

Сёлета падчас нацыянальнага адбору дзіцячую Эўравізію частка карыстальнікаў сацыяльных сетак была незадаволеная выбарам журы. У глядацкім галасаваньні перамагла Марыя Ермакова, а Місьнікава заняла другое месца, людзі ў сетках абураліся, што тэлевядоўца і сябра журы Яўген Перлін паставіў Ермаковай адзін бал. Пасьля публікацыі вынікаў галасаваньня журы выявілася, што Перлін паставіў Місьнікавай 2 балы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG