Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадпрыемствы касьмічнай галіны Расеі могуць збанкрутаваць з прычыны санкцый


Пра гэта ў сераду піша расейская газэта «Ведомости» са спасылкай на двух удзельнікаў нарады пад кіраўніцтвам віцэ-прэм’ера Юрыя Барысава і неназванага суразмоўцы ў апараце ўраду РФ.

Урад Расеі асьцерагаецца банкруцтва шэрагу прадпрыемстваў касьмічнай галіны з прычыны пазоваў Міністэрства абароны. Кантракты ведамства не атрымліваецца выконваць своечасова ва ўмовах санкцый. У заканадаўства могуць быць унесеныя папраўкі, якія абараняюць вытворцаў ад штрафаў за невыкананьне праграм імпартазамяшчэньня ў тэрмін.

Як сьцьвярджае газэта, цяпер у судах разглядаюцца некалькі буйных пазоваў ад міністэрства абароны. 27 верасьня паступіў пазоў да ракетна-касьмічнай карпарацыі «Энэргія», а 15 лістапада — пазоў на 2,1 мільярда рублёў да ракетна-касьмічнага цэнтру «Прагрэс».

Паводле дадзеных выданьня, ёсьць рызыка падачы пазову да Навукова-вытворчаму аб’яднаньню ім. Лавачкіна. У 2019 годзе кампанія павінна была забясьпечыць запуск першага зь пяці спадарожнікаў радыёлякацыйнага дыстанцыйнага зандзіраваньня Зямлі тыпу «Аракс» ў цалкам імпартазамяшчальным варыянце, але ёй не ўдалося гэтага зрабіць.

Крыніца газэты дапускае, што прадпрыемствам галіны могуць даць паслабленьні ва ўмовах санкцый. Аднак гэта можа прывесьці да таго, што такія ж паслабленьні могуць захацець і іншыя арганізацыі, — адзначае суразмоўца выданьня.

Расейская касьмічная прамысловасьць пацярпела з прычыны санкцыяў, уведзеных супраць краіны праз анэксію Крыму і замаху на былога начальніка кадраў расейскай вайсковай выведкі Сяргея Скрыпаля ў ангельскім Солсбэры.

  • Эўразьвяз у 2014 годзе забараніў экспарт у Расею тавараў падвойнага прызначэньня, калі яны прызначаныя для вайсковага выкарыстаньня.
  • З 2018 году забарону на продаж электронных кампанэнтаў канчаткова ўвялі ЗША. Гэта ўжо прывяло да прыпыненьня вытворчасьці навігацыйных спадарожнікаў ГЛОНАСС новага пакаленьня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG