Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за 100 чалавек загінулі падчас пратэстаў у Іране


Падчас пратэстаў у Іране, 16 лістапада 2019 году

Сама меней 106 пратэстоўцаў у 21 гарадах Ірану былі забітыя падчас пратэстаў супраць павышэньня цэнаў на паліва, згодна з паведамленьнямі сьведкаў, правераным відэа і інфармацыяй ад праваабаронцаў, піша праваабрончая аранізацыя Amnesty International.

У арганізацыі лічаць, што колькасьць загінулых можа быць нават большай, бо ў некаторых паведамленьнях гаворыцца пра 200 загінулых. Дзяржаўныя СМІ Ірану паведамляюць толькі пра некалькі загінулых пратэстоўцаў, а таксама чатырох супрацоўнікаў сілаў бясьпекі.

Паводле сьведкаў відавочцаў і відэматэрыялаў, снайпэры стралялі ў натоўпы пратэстоўцаў з дахаў і, у адным выпадку, зь верталёта, заявіла Amnesty International. Відэаматэрыялы паказваюць, што сілы бясьпекі выкарыстоўвалі агнястрэльную зброю, вадамёты і сьлезацечны газ для разгону акцый пратэсту і зьбіваюць дэманстрантаў дубінкамі, АМАП разьбіваў вокны аўтамабіляў, у якіх усё яшчэ знаходзіліся кіроўцы.

Паводле Amnesty, відавочцы заяўляюць, што сілы вызведкі і бясьпекі Ірану не вярталі целы забітых іх сем’ям і прымушалі іншых хутка хаваць целы без незалежнага ўскрыцьця.

Антыўрадавыя пратэсты пачаліся 15 лістапада пасьля абвяшчэньня пра падвышэньне коштаў на паліва як мінімум на 50 адсоткаў. Акцыі, якія стыхійна пачаліся адразу ў некалькіх рэгіёнах краіны, хутка перацяклі ў беспарадкі — іх удзельнікі разграмілі некалькі дзясяткаў крамаў і будынкаў банкаў.

Дзяржаўныя СМІ паведамілі, што паводле стану на 17 лістапада з пачатку пратэстаў было арыштавана больш за 1000 пратэстоўцаў.

Цана на бэнзін у Іране — адна з самых нізкіх у сьвеце. Да павышэньня базавы кошт літру бэнзіну складаў 15 тысяч рыалаў (каля 92 беларускіх капеек).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG