Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі дэпутат з ганаровай вартай адкрыў памятную дошку самому сабе


Адкрыцьцё мэмарыяльнай і ў Нікольску, 9 кастрычніка
Адкрыцьцё мэмарыяльнай і ў Нікольску, 9 кастрычніка

У расейскім горадзе Нікольску Валагодзкай вобласьці паліцыя не знайшла парушэньняў ва ўсталяваньні памятнай дошкі дэпутату мясцовага заканадаўчага сходу, сябру «Адзінай Расеі» Паўлу Гарчакову, піша «Дождь».

Памятную дошку адкрылі 9 кастрычніка на будынку раённага аддзяленьня ўнутраных спраў, якое калісьці ўзначальваў Гарчакоў. Яе адкрываў сам дэпутат, на адкрыцьці была ганаровая варта паліцыі. На дошцы гаворыцца, што будынак АУС пабудавалі ў 2008 годзе на ініцыятыву Гарчакова, калі ён быў яго начальнікам.

Цэнтар антыкарупцыйнай палітыкі партыі «Яблоко» папрасіў праверыць, зь якога бюджэту былі ўзятыя сродкі на дошку і ці было законным прыцягненьне ганаровай варты паліцыі для цырымоніі. Кіраўніцтва абласнога МУС палічыла, што ніякія нормы не былі парушаныя.

У адказе кіраўніка ўпраўленьня МУС Валагодзкай вобласьці Віктара Песьцерава гаворыцца, што дошку павесілі «з мэтай патрыятычнага выхаваньня грамадзян» і для «ўшанаваньня памяці архітэктараў і кіраўнікоў тэрытарыяльных органаў унутраных спраў». Ён адзначыў, што памятная дошка зьяўляецца інфармацыйнай, а не мэмарыяльнай, таму ўзгадняць яе ня трэба.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG