Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Захопленыя Расеяй украінскія караблі маюць вярнуць ужо цягам сутак


Захопленыя Расеяй караблі ў Керчы ў лістападзе 2018 году
Захопленыя Расеяй караблі ў Керчы ў лістападзе 2018 году

Захопленыя Расеяй украінскія вайсковыя катэры «Бердянск» і «Нікополь», а таксама буксір «Яны Капу» выйшлі з акваторыі ў Керчы ў суправаджэньні расейскай берагавой аховы, паведамляе выданьне «Крым.Реалии».

Некалькі ўкраінскіх і расейскіх СМІ са спасылкай на свае крыніцы паведамляюць, што караблі перададуць Украіне ў «нэўтральных водах» на працягу сутак. Інфармацыю пацьвердзілі ў прэс-службе Памежнага ўпраўленьня ФСБ Расеі.

Украінскія катэры выходзяць з Керчы
Украінскія катэры выходзяць з Керчы

25 лістапада 2018 году расейскія памежнікі захапілі ўкраінскія ваенныя катэры «Бердянск» і «Нікополь» і буксір «Яны Капу», якія спрабавалі прайсьці ў Азоўскае мора праз Керчанскую пратоку. Былі затрыманыя 24 украінскія вайскоўцы — экіпаж гэтых караблёў.

Маракі былі абвінавачаныя ў парушэньні расейскіх законаў і празь дзевяць месяцаў абмяняныя на арыштаваных ва Ўкраіне расейцаў. Караблі ўтрымліваліся ў Керчанскім порце ў анэксаваным Крыме.

  • У траўні Міжнародны трыбунал ААН па марскім праве пастанавіў, што Расея павінна вярнуць катэры і буксір ўкраінскаму боку.
  • Масква заявіла, што не прызнае юрысдыкцыю суда ў гэтым пытаньні. Кіеў ня менш за сем разоў зьвяртаўся да Масквы з патрабаваньнем вярнуць захопленую тэхніку.
  • Рашэньне трыбуналу не было выканана.

Асабістая зброя ўкраінскіх маракоў, а таксама рацыі і суднавыя дакумэнты застануцца ў Расеі. Яны выкарыстоўваюцца ў якасьці рэчавых доказаў у крымінальнай справе аб незаконным перасячэньні расейскай мяжы, заведзенай супраць абмяняных маракоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG