Лінкі ўнівэрсальнага доступу

19 лістапада Румас і Мядзьведзеў абмяркуюць дарожныя мапы інтэграцыі


Прэм’ер-міністры Беларусі і Расеі Сяргей Румас (зьлева) і Дзьмітры Мядзьведзеў, архіўнае фота

Прэм’ер-міністры Беларусі і Расеі Сяргей Румас і Дзьмітрый Мядзьведзеў 19 лістапада ў Маскве возьмуць удзел у паседжаньні Савета Міністраў «​саюзнай дзяржавы»​.

Пра гэта паведаміў амбасадар Беларусі ў Расеі Ўладзімер Сямашка, адказваючы на пытаньні журналістаў пасьля галасаваньня на парлямэнцкіх выбарах на выбарчым участку ў Маскве, піша БелТА.

Паводле амбасадара, адно з галоўных пытаньняў парадку дня — падрыхтоўка дарожных мапаў для рэалізацыі Дамовы аб стварэньні «саюзнай дзяржавы».

«Мы адпрацоўваем новую праграму рэалізацыі саюзнай дамовы. Сама дамова застаецца бязь зьменаў; тыя мэты і задачы, якія мы ставілі раней, яны застаюцца нязьменнымі», — падкрэсьліў Уладзімер Сямашка.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG