Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнта Сэрбіі шпіталізавалі: праблемы з сэрцам


Прэзыдэнт Сэрбіі Аляксандар Вучыч, архіўнае фота

15 лістапада прэзыдэнта Сэрбіі Аляксандра Вучыча шпіталізавалі з прычыны праблем з сэрцам. Пра гэта яго прэс-служба паведаміла 16 лістапада.

Цяпер Аляксандар Вучыч знаходзіцца ў вайсковым шпіталі ў Бялградзе. Дыягназу ці прагнозу лекараў не паведамляюць. Дарадца прэзыдэнта па сувязях са СМІ Суза Васільевіч паведаміла дзяржаўнаму агенцтву «Танюг», што яго стан стабільны.

49-гадовы Вучыч абраны прэзыдэнтам Сэрбіі ў 2017 годзе. З 2012 году працаваў ва ўрадзе — займаў пасады міністра абароны, віцэ-прэм’ера і прэм’ер-міністра. Да гэтага — узначальваў Прагрэсіўную партыю былога прэзыдэнта Таміслава Нікаліча, куды перайшоў з нацыяналістычнай Сэрбскай радыкальнай партыі.

Аляксандар Вучыч, былы крайні нацыяналіст, цяпер гаворыць пра жаданьне рэформаў у Сэрбіі і яе ўступленьне ў Эўразьвяз. Крытыкі яго палітыкі сьцвярджаюць, што ў рэальнасьці Вучыч абмяжоўвае свабоду дэмакратыі і СМІ ў Сэрбіі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG