Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН палічыла ахвяраў баявых дзеяньняў на Данбасе


Ракетны абстрэл прарасейскімі баевікамі Краматорска. Загінулі 15 чалавек і 15 былі параненыя. Данбас, 10 лютага 2015
Ракетны абстрэл прарасейскімі баевікамі Краматорска. Загінулі 15 чалавек і 15 былі параненыя. Данбас, 10 лютага 2015

Упраўленьне вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека ў адказ на запыт Радыё Свабода палічыла агульную колькасьць ахвяр баявых дзеяньняў у Данбасе з сакавіка 2014-га да 31 кастрычнiка 2019 года.

Для падрыхтоўкі справаздачы арганізацыя вывучае паведамленьні «крыніц інфармацыі шырокага кола, ацэньваючы іх на прадмет дакладнасьці і надзейнасьці».

Ад 41 000 да 44 тысяч чалавек — такая агульная колькасьць ахвяр (ахвярамі ААН называе і загінулых, і параненых — рэд.), «зьвязаных з канфліктам ва Ўкраіне» з сакавіка 2014 годзе да 31 кастрычнiка 2019 налічыла Ўпраўленьне вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека. Зь іх 9750 чалавек — гэта вайскоўцы, то бок людзі, якія са зброяй ўдзельнічаюць у баявых дзеяньнях з абодвух бакоў фронту.

Сьцяна народнай памяці ў Кіеве з фотаздымкамі загінулых.Кіеў, 29 жніўня 2017 года
Сьцяна народнай памяці ў Кіеве з фотаздымкамі загінулых.Кіеў, 29 жніўня 2017 года

Па дадзеных ААН, на Данбасе загінулі 4100 абаронцаў Украіны.

Ахвяры сярод мірнага насельніцтва складаюць 25-26% ад агульнай колькасьці ахвяр.

Сярод прарасейскіх баевікоў, якіх ААН называе «чальцамі ўзброеных груп», у ААН налічылі 5650 загінулых.

З пачатку 2019 на Данбасе загінулі 25 мірных жыхароў, а 130 атрымалі раненьні, паведамляе Упраўленьне вярхоўнага камісара ААН.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG