Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У 2019 годзе Facebook выдаліў мільёны пастоў з прапагандай тэрарызму, парнаграфіі і гвалту


На працягу 2019 году сацыяльная сетка Facebook выдаліла дзясяткі мільёнаў пастоў, якія прапагандавалі тэрарызм, суіцыд, дзіцячую парнаграфію, гвалт, а таксама зьмяшчалі мову нянавісьці і інфармацыю пра наркагандаль, паведамляецца ў дакладзе, распаўсюджаным Facebook 13 лістапада.

Кампанія заявіла, што ў пэрыяд з красавіка па верасень 2019 году было выдалена больш за 3,2 мільярда фэйкавых акаўнтаў (на 1,7 мільярда больш, чым за аналягічны пэрыяд мінулага году).

Таксама паведамляецца, што ў трэцім квартале 2019 году выдалена больш за 11,6 мільёна матэрыялаў, якія зьмяшчалі дзіцячую парнаграфію і кантэнт аб сэксуальнай эксплюатацыі дзяцей, у Facebook і 754 000 публікацый у Instagram.

Таксама ў трэцім квартале было выдалена «каля 4,4 млн адзінак кантэнту аб наркагандлі» і «каля 2,3 млн адзінак кантэнту аб продажах агнястрэльнай зброі».

Больш за тое, Facebook выдаляе кантэнт з дэманстрацыяй і заахвочваньнем самагубстваў. Так, у трэцім квартале выдалена каля 2,5 млн адзінак падобнага кантэнту ў Facebook i 845 тысяч у Instagram.

Facebook таксама выдаляе 98,5% інфармацыі, зьвязанай з прапагандай тэрарызму. Супрацоўнікі Facebook у той жа час прызнаюць, што тэхналёгіі кантролю за кантэнтам «недасканалыя» і «памылкі ўсё ж могуць адбывацца». Facebook пераглядае выдаленую інфармацыю з дапамогай аўтаматызаваных сыстэм,каб пазьбегнуць памылак.

У дакладзе падкрэсьліваецца, што сацсетка «будзе працягваць інвэставаць у аўтаматызаваныя мэтады барацьбы з тэрарыстычным кантэнтам», што «дазволіць павысіць дакладнасьць выдаленьня кантэнту» і дапаможа «адначасова абараняць кантэнт, у якім асуджаецца распальваньне нянавісьці».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG