Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўная Рада Ўкраіны ўхваліла законапраект пра рынак зямлі


Такое рашэньне падтрымалі 240 дэпутатаў з 423-х.

Сёньня Вярхоўная Рада ў першым чытаньні прагаласавала за праект закона «Аб унясеньні зьменаў у некаторыя заканадаўчыя акты Ўкраіны аб абароце сельскагаспадарчых земляў», які быў рэкамэндаваны профільным камітэтам парлямэнту.

За гэта выказалася большасьць дэпутатаў фракцыі партыі «Слуга народу» і некаторых пазафракцыйных дэпутатаў.

Прэм’ер-міністар Аляксей Ганчарук заявіў, што рынак зямлі запрацуе з 1 кастрычніка 2020 году.

У 2001 годзе ва Ўкраіне быў уведзены мараторый на продаж сельскагаспадарчай зямлі. Ён павінен скончыцца 1 студзеня 2020 года, калі Вярхоўная Рада не адновіць яго.

Адкрыцьцё рынку зямлі падтрымліваецца заходнімі арганізацыямі, у тым ліку Міжнародным валютным фондам. Продаж сельскагаспадарчых зямель ва Украіне цяпер афіцыйна забаронены.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG