Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран пачаў узбагачэньне ўрану на падземным заводзе


Удзельнікі падпісаньня пагадненьня з Іранам, 14 ліпеня 2015

Пачатак работ па ўзбагачэньні ўрану на іранскім падземным заводзе ў Фардо парушае пагадненьне паміж Тэгеранам і вядучымі сусьветнымі дзяржавамі, заявіла Агенцтва ААН па атамнай энэргіі (МАГАТЭ). У штаб-кватэры гэтай арганізацыі ў Вене падкрэсьлілі, што запасы іранскага ўзбагачанага ўрану працягваюць расьці.

Агенцтва Reuters адзначае, што Іран парушыў абмежаваньні, усталяваныя міжнародным пагадненьнем 2015 году.

Улады Ірану аднавілі ўзбагачэньне ўрану ў адказ на выхад ЗША у 2018 годзе з пагадненьня, вядомага як «ядзерная ўгода». Яго падпісалі Злучаныя Штаты, Расея, Кітай, Вялікабрытанія, Францыя — пяць сталых чальцоў Рады бясьпекі ААН, а таксама Нямеччына. Іранскія ўлады заяўляюць, што гатовыя неадкладна вярнуцца да выкананьня пагадненьня, калі ЗША адменяць санкцыі, уведзеныя пасьля выхаду Вашынгтону з угоды.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG