Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тры чалавекі пацярпелі ад пажару ў ваўкавыскай калёніі

абноўлена

Фота: МНС Беларусі
Фота: МНС Беларусі

На тэрыторыі папраўчай калёніі ў Ваўкавыску 11 лістапада адбыўся пажар. Тры асуджаныя пацярпелі.

Да прыезду ратавальнікаў зь небясьпечнай зоны выцягнулі двух мужчын. Першы атрымаў апёкі твару і рук, другі атруціўся прадуктамі гарэньня. Трэцяга супрацоўнікі МНС знайшлі на падлозе пад сталом і вынесьлі на сьвежае паветра.

Пацярпелых адвезьлі ў ваўкавыскі раённы шпіталь.

Агонь пашкодзіў драўляныя каркасы для мяккіх крэслаў, закурыў сьцены і столь. Ратавальнікі не далі агню выйсьці на дах, суседнія будынкі не пашкодзіла.

Прычына пажару высьвятляецца. Меркаваная вэрсія — неасьцярожнае абыходжаньне з агнём.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG