Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Турэччыне застрэлілі кітайскага бізнэсмэна, які згадваўся ў расьсьледаваньні Радыё Свабода


Ілюстрацыйнае фота

У Стамбуле застрэлілі кітайскага бізнэсмэна з правінцыі Сіньцзян, пра якога згадвала кіргізская служба Радыё Свабода падчас расьсьледаваньня незаконнага вываду з Кіргізстану каля 700 мільёнаў даляраў.

Паводле зьвестак з турэцкіх СМІ, Аеркен Саймаіці быў застрэлены невядомым чалавекам у рэстаране.

У траўні кіргізская служба Радыё Свабода атрымала дакумэнты, якія пацьвярджаюць, што ня менш за 250 мільёнаў даляраў было выведзена з Кіргізстану за мяжу праз банкаўскія рахункі Саймаіці і кіргізскай кампаніі.

Па выніках расьсьледаваньня кіргізскае бюро па эканамічных злачынствах пацьвердзіла, што Саймаіці, этнічны уйгур з Сіньцзяну, знаходзіцца ў вышуку. Паводле зьвестак сьледчых, Саймаіці, яго жонка і кампанія «Абдыраз» вывелі з Кіргізстану больш за 646 мільёнаў даляраў праз 11 банкаўскіх рахункаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG