Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На пазачарговых усеагульных выбарах у Гішпаніі наперадзе сацыялісты 


На выбарчым участку
На выбарчым участку

Нацыянальная выбарчая камісія Гішпаніі абвясьціла ў нядзелю, што на падставе 20% галасоў выбарнікаў, падлічаных да 21:00 мясцовага часу (23:00 мск) Гішпанская сацыялістычная рабочая партыя па выніках пазачарговых усеагульных выбараў атрымлівае 122 месцы ў новым складзе парлямэнту, паведамляе інтэрнэт-партал гішпанскай газэты País.

Кансэрватыўная Народная партыя, згодна з першапачатковымі дадзенымі, праходзіць у парлямэнт з 83 месцамі, ультраправыя Vox павялічваюць прадстаўніцтва да 46 дэпутатаў, левае аб’яднаньне Podemos праводзіць у парлямэнт 25 дэпутатаў, а лібэралы з партыі «Грамадзяне» — восем дэпутатаў.

Паводле дадзеных апытаньняў, абвешчаных гішпанскай тэлерадыёкампаніяй RTVE адразу пасьля завяршэньня галасаваньня сацыялісты могуць атрымаць 114-119 месцаў, тым часам як у ранейшым складзе яны былі прадстаўленыя 123 дэпутатамі. Podemos можа прайсьці ў парлямэнт з 30-34 месцамі супраць 42 у ранейшым складзе парлямэнту. Найбольшая няўдача можа чакаць лібэральную партыю «Грамадзяне», калі ў ранейшым складзе парлямэнту ў іх было 57 дэпутатаў, у новы могуць прайсьці толькі 14-15.

Гэта азначае, што, хутчэй за ўсё, сацыялістам зноў ня ўдасца сфармаваць урад большасьці, і ім давядзецца весьці перамовы аб стварэньні кааліцыйнага ўраду.

Кансэрватыўная Народная партыя і ўльтраправая Vox у сваю чаргу могуць значна павялічыць прадстаўніцтва — «народнікам», згодна з вынікамі апытаньня, можа дастацца 85-90 месцаў, супраць ранейшых 66, а Vox можа падвоіць колькасьць сваіх дэпутатаў з ранейшых 24 да 56-59 парлямэнтароў.

Паводле дадзеных на 18:00 мясцовага часу, яўка выбарнікаў склала 56,86%, што на чатыры працэнтныя пункты менш, чым на выбарах, якія прайшлі ў красавіку, калі сацыялісты атрымалі перамогу, але не змаглі заручыцца падтрымкай большасьці. З тых часоў лідэр сацыялістаў Пэдра Санчэс вёў кааліцыйныя перамовы, якія так і не завяршыліся ўдачай.

У ліпені дэпутаты парлямэнту двойчы правалілі спробы зацьвярджэньня Санчэса прэм’ерам з прычыны беспаспяховасьці перамоваў сацыялістаў і прадстаўнікоў Podemos.

Гішпанскі кароль Філіп VI у сваю чаргу прыняў рашэньне больш не вылучаць якія-небудзь кандыдатуры на пасаду прэм’ера, у сувязі з чым і былі абвешчаныя пазачарговыя выбары.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG