Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы распавялі, колькі беларускіх лекараў працуе ў краіне


Міністэрства здароўя Польшчы
Міністэрства здароўя Польшчы

У Польшчы першае месца сярод лекараў-іншаземцаў займаюць украінцы. На другім месцы ідуць беларусы. Пра гэта распавяла намесьніца міністра здароўя Польшчы Юзэфа Шчурэк-Жэлязка ў адказе на запыт дэпутата Сейма Паўла Пудлоўскага.

Намесьніца міністра здароўя Польшчы паведаміла, што ў краіне назіраецца недахоп пэрсаналу, менавіта таму ведамства працуе над спрашчэньнем правілаў прыёму замежных мэдыкаў на працу ў Польшчы, піша tut.by

Паводле дадзеных спадарыні Шчурэк-Жэлязкі, у Польшчы першыньство сярод замежнікаў з правам займацца мэдычнай або стаматалягічнай дзейнасьцю займаюць украінцы — 470 спэцыялістаў.

Беларускія лекары на другім месцы — 231 чалавек.

Затым ідзе Нямеччына (137 лекараў), Расея (62 адмыслоўцы), Літва (57), Сырыя (47 чалавек), ЗША (43 лекара), Швэцыя (42 спэцыяліста) і Чэхія (39 чалавек).

Яна таксама адзначыла, што па стане на 31 кастрычніка 2019 года права займацца мэдычнай або стаматалягічнай дзейнасьцю было выдадзена 16431 іншаземцу (у гэты лік уваходзяць ня толькі ўрачы, але і сярэдні і малодшы пэрсанал).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG