Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дом друку прададуць на аўкцыёне


Дом друку ў Менску


Аўкцыён па продажы гістарычнага будынку ў цэнтры Менска па праспэкце Незалежнасьці, 79 (Дом друку) прызначаны на 20 лістапада. Пачатковы кошт — каля 7 мільёнаў рублёў.

Гэта помнік архітэктуры эпохі канструктывізму, які мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці, будзе прадавацца па рынкавым кошце з заключэньнем дамовы арэнды зямельнага ўчастка, паведамляе "Менскгаріаёмасьць".

Агульная плошча Дома друку, які доўгі час не выкарыстоўваўся, 3.558,6 кв. м, плошча зямельнага ўчастка — 0,1711 га. Функцыянальнае прызначэньне нерухомасьці вызначана як адміністрацыйна-дзелавое.

Будынак быў узьведзены ў 1929-1935 гадах для разьмяшчэньня друкарні, Белдзяржвыдата, Белпаліграфтрэста. У 1959 годзе быў пабудаваны рэдакцыйны корпус, крыху пазьней з боку вуліцы Сурганава паліграфічныя цэхі, клюб і сталоўка. У канцы XX стагодзьдзя ў будынку разьмяшчалася выдавецтва ЦК КПБ, рэдакцыі беларускіх газэт і часопісаў, паведамляе БелаПАН.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG