Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліцыя правяла спэцапэрацыю ў аэрапорце Амстэрдаму — падазрэньне на захоп самалёта не пацьвердзілася

абноўлена

У аэрапорце Амстэрдаму паліцыя правяла спэцапэрацыю пасьля таго, як паступіла інфармацыя, што невядомыя паспрабавалі захапіць самалёт, які меўся ляцець у Мадрыд, а пілёт націснуў кнопку экстранай дапамогі.

На борце на той момант знаходзіліся 27 пасажыраў. Пасадку спынілі.

Паведмаляецца, што на гэты момант усіх пасажыраў паліцыя ужо вывела з самалёта, і працягвае аглядаць месца здарэньня. Інфармацыя пра захоп не пацьвердзілася.

Пазьней авіякампанія Air Europa паведаміла, што трывога стала вынікам памылкі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG