Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Невядомыя ў масках напалі на памежную заставу ў Таджыкістане. 15 нападнікаў ліквідавалі


На месцы нападу

У ноч на 6 лістапада 2019 году група з 20 невядомых у масках, з агнястрэльнай зброяй напала на памежную заставу № 4 «Ішкабод», разьмешчаную за 50 км ад Душанбэ.

Пра гэта паведаміла нацыянальнае інфармагенцтва «Ховар» са спасылкай на прэс-службу Дзяржаўнага камітэту нацыянальнай бясьпекі Таджыкістану.

У ходзе сутыкненьняў загінулі двое сілавікоў — салдат памежных войскаў і супрацоўнік МУС Таджыкістану, ліквідавана 15 нападнікаў, яшчэ пяцёх затрымалі. Паводле ведамства, нападнікі захапілі пяць аўтаматаў.

Паводле МУС Таджыкістану, зьнішчаныя таксама чатыры аўтамабілі нападнікаў. Цяпер на месцы здарэньня створана апэратыўна-сьледчая група, працягваецца расьсьледаваньне.

Усе дарогі ў раёне перакрытыя, а ў іншых рэгіёнах краіны, у прыватнасьці ў сталіцы, Душанбэ, узмацнілі меры бясьпекі.

Здарэньне адбылося ў Дзень Канстытуцыі Таджыкістану, і ў той час, як прэзыдэнт краіны Эмамалі Рахмон да 12 лістапада знаходзіцца ў афіцыйнай паездцы ў Эўропу ў суправаджэньні 20 міністраў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG