Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэлеканал ВВС здымае фільм пра справу Скрыпалёў, расейская амбасада пратэстуе


Солсбэры пасьля атручваньня Скрыпалёў
Солсбэры пасьля атручваньня Скрыпалёў

Брытанскі тэлеканал BBC пачаў здымкі тэлевізійнай драмы ў трох сэрыях аб атручэньні экс-палкоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля і ягонай дачкі Юліі ў сакавіку 2018 году ў Солсбэры.

У паведамленьні тэлеканалу гаворыцца, што фільм будзе прысьвечаны «не шпіёнскай гісторыі, а драме горада Солсбэры, жыхары якога ў 2018 годзе перажылі неапісальны жах, сутыкнуўшыся з хімічнай зброяй каля парога свайго дома». Здымкі пачаліся ў канцы кастрычніка.

У амбасадзе Расеі ў Лёндане «рэкамэндавалі» стваральнікам фільма «браць за аснову выключна рэальныя падзеі і афіцыйную, вартую даверу, інфармацыю сьледзтва» і заявілі, што, паколькі вынікі расьсьледаваньня пакуль не былі прадстаўленыя ні расейскаму боку, ні шырокай грамадзкасьці, «фільм рызыкуе стаць дадатковым прапагандысцкім інструмэнтам, які навязвае палітычную вэрсію інцыдэнту, не падмацаваную ніякімі доказамі».

4 сакавіка 2018 году палкоўнік ГРУ Сяргей Скрыпаль, асуджаны ў Расеі за шпіянаж на карысьць Брытаніі, і ягоная дачка Юлія былі атручаныя нэрвова-паралітычным рэчывам «Навічок». Паводле вэрсіі Лёндана, да атручваньня датычная Расея, паколькі «Навічок» распрацоўвалі менавіта расейскія навукоўцы. Масква абвінавачваньні ў свой адрас адмаўляе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG