Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справа на 20–40 мільярдаў. Саудаўская Арабія выставіць на біржу акцыі найвялікшай нафтавай кампаніі сьвету


Завод Aramco ў Саудаўскай Арабіі, ілюстрацыйнае фота
Завод Aramco ў Саудаўскай Арабіі, ілюстрацыйнае фота

Саудаўская Арабія распачала працэс першаснага разьмяшчэньня акцыяў (IPO) нафтавай кампаніі Aramco на мясцовай біржы, піша Reuters.

Паводле зьвестак выданьня, плянуецца разьмясьціць каля 1–2% акцыяў — такім чынам Aramco можа прыцягнуць 20–40 млрд даляраў.

Aramco — найбуйнейшая нафтавая кампанія сьвету і ці ня самая прыбытковая кампанія сьвету, яе рынкавы кошт вышэйшы за Apple. Продаж акцыяў, адзначае Reuters, дапаможа саудаўскім уладам паскорыць рэформы, скіраваныя на дывэрсыфікацыю эканомікі каралеўства, залежнай ад здабычы нафты.

Пацьверджаньне IPO адбылося празь сем тыдняў пасьля атакі дронаў (у ёй падазраюць Іран) на саудаўскі нафтаперапрацоўчы завод. Здабыча нафты там была цалкам адноўленая толькі за некалькі дзён да таго.

Нафту ў Саудаўскай Аравіі выявілі ў 1938 годзе, яе экспарт зараз прыносіць больш за 91% даходаў. Распрацоўку радовішчаў пачало сумеснае з амэрыканцамі прадпрыемства California-Arabian Standard Oil, аднак каралеўства патроху выкупляла і ў выніку нацыяналізавала кампанію.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG