Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Кіргізстану заявіў, што не плянуе балятавацца на другі тэрмін


Прэзыдэнт Кіргізіі Сааранбай Жээнбекаў. 24 верасьня 2019

Прэзыдэнт Кіргізстану Сааранбай Жээнбекаў ня мае намеру балятавацца на другі тэрмін. З такой заявай ён выступіў у суботу ў Бішкеку ў час сустрэчы з кіраўнікамі мясцовых і замежных СМІ, паведамляе ТАСС.

«У мяне няма паўнамоцтваў на другі тэрмін», — сказаў кіраўнік дзяржавы. Паводле яго слоў, ён не плянуе праводзіць рэфэрэндум па гэтым пытаньні ці шукаць іншыя заканадаўчыя шляхі. «А што, так можна было зрабіць?», — пажартаваў прэзыдэнт.

Паводле яго слоў, ён уступіў у пасаду кіраўніка рэспублікі амаль два гады таму — 24 лістапада 2017 года.

«Галоўная мая мэта на гэтай пасадзе — гэта стварыць новыя працоўныя месцы ў рэгіёнах, — працягнуў Жээнбеков. — Таму ўлады краіны цяпер актыўна „спрабуюць падтрымаць рэгіёны“, у тым ліку з дапамогай прадастаўленьня льготных крэдытаў і падатковых ільгот».

«Цяпер да 80% ільготных крэдытаў накіроўваюцца ў рэгіёны, хоць раней гэтая лічба складала каля 20%, — растлумачыў ён. — Праз пару гадоў вы ўсё ўбачыце вынікі такой працы. Людзі, якія зьехалі на заробкі за мяжу, пачнуць вяртацца, вось пабачыце».

У адпаведнасьці з кіргіскім заканадаўствам, прэзыдэнт у рэспубліцы абіраецца ня больш, чым на адзін шасьцігадовы тэрмін.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG