Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Чачэрску злавілі вандала, які расьпісаў балёнчыкам ратушу і царкву


Што за надпіс быў, не паведамляюць ні праваахоўнікі, ні мясцовыя СМІ
Што за надпіс быў, не паведамляюць ні праваахоўнікі, ні мясцовыя СМІ

У Чачэрску, што ў Гомельскай вобласьці, 1 лістапада затрыманы 24-гадовы беспрацоўны мясцовы жыхар, які, як сьцьвярджаюць праваахоўнікі, расфарбаваў балёнчыкам машыну і некалькі будынкаў, у ліку якіх храм і ратуша другой паловы XVIII стагодзьдзя.

Таксама ад вандала ў ноч на 29 кастрычніка пацярпелі брама могілак, аўтамабіль і хатка на дзіцячай пляцоўцы. У адным з надпісаў утрымлівалася імя: Юра.

Сьледчыя паклікалі экспэрта з Буда-Кашалёўскага міжраённага аддзелу камітэту судовых экспэртызаў, які зьняў змывы фарбы і іншыя сьляды, па якіх былі прызначаныя экспэртызы.

Цяпер матэрыялы перададзеныя ў Сьледчы камітэт для ацэнкі. І Спаса-Праабражэнская царква, і гарадзкая ратуша — аб’екты гісторыка-культурнай каштоўнасьці 1 катэгорыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG