Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Wexit. Ці распадзецца Канада


Пасьля перамогі Лібэральнай партыі Канады Джастына Трудо палітычныя лідэры ў Канадзе пачынаюць казаць пра магчымасьць аддзяленьня часткі тэрыторыі краіны — і на гэты раз гаворка ідзе ня толькі пра франкамоўны Квэбэк, вядомы сэпаратысцкімі тэндэнцымі, піша «Politico».

Цяпер пра аддзяленьне кажуць заходнія правінцыі краіны, якія залежаць ад даходаў ад здабычы і продажу нафты, у сувязі з тым, што ўсходняя, лібэральная і сталічная частка Канады хоча праводзіць палітыку за іх кошт.

— Ці магчыма гэта? Так. «Людзі злуюцца», — гаворыць Рэндзі Хобэк, чалец Кансэрватыўнай партыі Канады ў правінцыі Саскачэван. «Я ніколі ня бачыў нічога падобнага», дадае ён.

Жыхары Альбэрты і Саскачэвана чакалі зьмены ўрада ў Атаве пасьля выбараў у сувязі са зьмяншэньнем падтрымкі ўладаў разьвіваць марскія газаправоды і гандлёвымі канфліктамі з Кітаем, што паўплывала на даходы фэрмэраў, — піша Politico.

Намаганьні па зьмене ўлады ў заходніх правінцыях можна было назіраць на выбарах — амаль усе месцы ў Альбэрце і Саскачэване атрымалі кансэрватары (Лібэральная партыя атрымала толькі адно месца).

У выніку ў сацыяльных сетках пачалі зьяўляцца дыскусіі пра «Wexit» — гэты выраз азначае адлучэньне Заходняй Канады ад астатняй часткі краіны.

Каб зьняць напружаньне, Трудо разглядае магчымасьць уключэньня ў свой урад палітыкаў заходніх правінцый, якія не атрымалі мандат на выбарах, а гэта рэдкая практыка ў канадзкай палітычнай сыстэме.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG