Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусі дадуць 200 млн даляраў для пераводу кацельняў на біямасу і ўцяпленьня дамоў


Кацельня ў горадзе Лёзна, ілюстрацыйнае фота
Кацельня ў горадзе Лёзна, ілюстрацыйнае фота

Сусьветны банк і Эўрапейскі інвэстыцыйны банк дадуць Беларусі па 99,3 млн даляраў, а Глябальны эканамічны фонд — яшчэ 3,65 млн на праект «пашырэньня ўстойлівага энэргакарыстаньня», піша БелТА.

Поўная сума фінансаваньня праекту складае 202,25 млн даляраў. Дакладныя ўмовы фінансаваньня (колькі з гэтага прыпадае на гранты, а колькі на доўгатэрміновыя крэдыты) не называюцца.

Праект прадугледжвае перавод кацельняў з прыроднага газу на драўнінную біямасу (замена катлоў, устаноўка абсталяваньня для здрабненьня драўніны, пабудова сховішчаў біяпаліва) і «цеплавую мадэрнізацыю» шматкватэрных жылых дамоў (пілётны праект — у Горадзенскай і Магілёўскай абласьцях).

Таксама ў праекце тэхнічная дапамога ў рэалізацыі страхавой праграмы цеплавой мадэрнізацыі і асьвета насельніцтва аб суфінансаваньні ўцяпленьня. Эканомія па рахунках за ацяпленьне пасьля мадэрнізацыі, як сьцьвярджаецца, можа дасягаць 40%.

Кіраўнік прадстаўніцтва Сусьветнага банку Алекс Крамэр растлумачыў, што многія беларусы хацелі б уцяпліць свае дамы і паставіць лічыльнікі ацяпленьня, але гэта даволі дорага для іх — крэдыты і гранты мусяць прастымуляваць мадэрнізацыю.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG