Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іраку падчас пратэстаў загінулі ўжо 200 чалавек. Уведзены камэнданцкі час


Багдад
Багдад

Тысячы людзей адмаўляюцца пакідаць плошчу Тахрыр у цэнтры Багдаду, нягледзячы на камэнданцкі час, уведзены ірацкімі ўладамі.

Усю краіну ахапілі акцыі пратэсту — іх удзельнікі незадаволеныя высокім беспрацоўем, дрэннымі ўмовамі жыцьця і карупцыяй.

Пратэсты працягваюцца вось ужо месяц — пасьля кароткага зацішша яны з новай сілай успыхнулі 25 кастрычніка. Толькі ў той дзень ахвярамі беспарадкаў і жорсткіх сутыкненьняў з паліцыяй сталі 74 чалавекі — усяго ж за гэты месяц загінулі больш за 200 іракцаў.

Колькасьць пацярпелых набліжаецца да чатырох тысяч. Большасьць дэманстрантаў — студэнты. Удзельнікі пратэстаў падпалілі офісы асноўных палітычных партый краіны, а таксама будынкі, якія належаць ураду і сілавым структурам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG