Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер-міністар Лібану сышоў у адстаўку пасьля пратэстаў


Прэм’ер-міністар Лібану Саад Харыры

Прэм’ер-міністар Лібану Саад Харыры ў аўторак абвясьціў пра сваю адстаўку — на фоне масавых пратэстаў, якія ўжо два тыдні працягваюцца ў краіне.

Выступаючы ў аўторак у Бэйруце, Харыры прызнаў, што ягоны ўрад «зайшоў у тупік» і павінен панесьці адказнасць за сітуацыю. Ён заклікаў грамадзян Лібану захоўваць грамадзянскі мір і не ужываць гвалт.

Харыры зрабіў сваю заяву пасьля таго, як у сталіцы Лібану адбыліся сутыкненьні паміж удзельнікамі акцый пратэсту і чальцамі шыіцкіх радыкальных груповак, якія зьнесьлі і падпалілі частку намётаў, усталяваных на плошчы ў цэнтры Бейруту. Некалькі чалавек пацярпелі.

Сёньня — трынаццаты дзень беспрэцэдэнтных маніфэстацыяў супраць палітыкаў, якіх жыхары Лівана абвінавачваюць у карупцыі і курсе на развал эканомікі. Падобных масавых грамадзянскіх акцый не было ў Ліване з часу грамадзянскай вайны 1975-1990 гадоў.

Больш за тыдзень зачыненыя банкі, перакрытыя многія дарогі і буйныя вуліцы ў Бейруце. У пратэстах удзельнічаюць жыхары Лібану, якія прадстаўляюць розныя рэлігійныя групы. Яны абвінавачваюць палітыкаў у злоўжываньні ўладай і выкарыстаньні дзяржаўных рэсурсаў для ўласнага ўзбагачэньня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG