Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лібане дэманстранты сталі ў жывы ланцуг даўжынёй 171 кілямэтар


Пацярпелы ўдзельнік акцыі пратэсту ў Лібане, 25 кастрычніка 2019 году.
Пацярпелы ўдзельнік акцыі пратэсту ў Лібане, 25 кастрычніка 2019 году.

У Лібане ўдзельнікі антыўрадавых пратэстаў у нядзелю арганізавалі жывы ланцуг, стаўшы на аўтадарогах і ўзяўшыся за рукі. Агенцтва Reuters паведамляе, што акцыя расьцягнулася на 171 кілямэтар з поўдня на поўнач тэрыторыі краіны.

Сёньня — адзінаццаты дзень беспрэцэдэнтных маніфэстацыяў супраць палітыкаў, якіх жыхары Лібана абвінавачваюць у карупцыі і курсе на развал эканомікі. Падобных масавых грамадзянскіх акцый не было ў Лібане з часу грамадзянскай вайны 1975-1990 гадоў.

Рух па дарогах у гэтую нядзелю спыніўся, пратэстоўцы разьмясьцілі на праезнай часткі загароды і блёкі.

Лібанскія банкі заявілі, што застануцца зачыненымі ў панядзелак — першы дзень працоўнага тыдня. Зачыненыя школы і многія прадпрыемствы. Банкі не працуюць ужо больш за тыдзень.

  • Агульнанацыянальныя акцыі пратэсту накіраваныя супраць палітычных інстытутаў дзяржавы.
  • Жыхары Лібана, якія прадстаўляюць розныя рэлігійныя групы, абвінавачваюць палітыкаў у злоўжываньні ўладай і выкарыстаньні дзяржаўных рэсурсаў для ўласнага ўзбагачэньня.
  • Паглыбляюцца фінансавыя цяжкасьці, з абароту зьнікаюць даляры ЗША, лібанскі фунт адчувае ўсё большы ціск.
  • У апошнія дні ўрад краіны абвясьціў аб пакеце тэрміновых рэформ, але гэта не дапамагло аслабіць пратэстны ціск на ўладу. Не прывяло гэта і да вызваленьня фондаў, атрыманых ад дзяржаў-донараў, якія абяцалі летась вылучыць Лібану 11 мільярдаў даляраў на правядзеньне даўно чаканых рэформаў.

У Ватыкане папа Францішак памаліўся за маладых людзей, якія пратэставалі ў Лібане, і зьвярнуўся да сусьветнай супольнаьсці з заклікам аказаць дапамогу краіне ў забесьпячэньні мірнага суіснаваньня ўсіх слаёў насельніцтва і ўсіх прадстаўнікоў розных рэлігійных канфэсій.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG